Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём беларускай навукі.
У нашы дні веды, нястрымны творчы дух і прага спасціжэння новага ператварыліся ў галоўную рухаючую сілу развіцця цывілізацыі. Адважныя адкрыцці, смелыя ідэі і прарыўныя вынаходніцтвы мяняюць сучасны свет, з'яўляюцца асновай эканамічнага поспеху і сацыяльнага прагрэсу.
Удасканальванне навуковай сферы, захаванне і абагачэнне традыцый даследчых школ, умацаванне сувязяў навукоўцаў з вытворчасцю — прыярытэтныя кірункі палітыкі нашай дзяржавы. Дзякуючы яе падтрымцы беларускія даследчыкі дабіліся значных поспехаў у асваенні касмічнай прасторы, развіцці інфармацыйных і іншых высокіх тэхналогій, стварэнні ўнікальных нанаматэрыялаў, распрацоўцы найноўшых метадаў лячэння захворванняў, вырашэнні многіх актуальных праблем.
Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце працаваць гэтак жа эфектыўна і плённа. Уклад навукоўцаў у выкананне задач інавацыйнага развіцця краіны і мадэрнізацыю вытворчасці закліканы стаць яшчэ больш важкім.
Зычу вам, дарагія сябры, натхнення, новых здзяйсненняў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.