Прэзідэнт павіншаваў Віцебскую, Гомельскую, Мінскую і Магілёўскую вобласці з 75-годдзем

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей з 75-годдзем з дня ўтварэння гэтых беларускіх рэгіёнаў.

"Вы па праве можаце ганарыцца сваім старажытным і цудоўным краем, слаўнымі старонкамі яго гісторыі, сапраўды бясцэннымі помнікамі архітэктуры і мастацтва. На працягу доўгага часу і ў нашай краіне, і далёка за яе межамі ваш рэгіён вядомы як радзіма многіх знакамітых людзей, якія праславілі нашу Айчыну", — гаворыцца ў віншаванні жыхарам Віцебскай вобласці.

Звяртаючыся да жыхароў Гомельшчыны, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вобласць адыгрывае важную ролю ў эканамічным развіцці Беларусі і пашырэнні гандлёвых сувязяў з замежнымі краінамі. "Галоўнае багацце вашага краю заўсёды складалі таленавітыя, працавітыя і моцныя духам людзі. Вы аднавілі народную гаспадарку пасля Вялікай Айчыннай вайны і пераадолелі наступствы глабальнай тэхнагеннай катастрофы — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З году ў год вы сваімі дасягненнямі павялічваеце дабрабыт рэспублікі і яе грамадзян", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Віншуючы жыхароў Мінскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты рэгіён займае лідзіруючыя пазіцыі ў эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці краіны. "Тут больш, чым у іншых рэгіёнах, будуецца жылля, вырабляецца збожжа, малака, мяса, тавараў і вырабаў, якія карыстаюцца шырокім попытам у Беларусі і за мяжой. Выпускаемыя ў вобласці самазвалы БелАЗ і прадукцыя "Беларуськалія" запатрабаваны на сусветным рынку. Дынамічнае развіццё рэальнага сектара эканомікі станоўча ўплывае на дабрабыт людзей", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да жыхароў Магілёўшчыны, адзначыў, што гэта вобласць сёння мае значны вытворчы, інтэлектуальны, інвестыцыйны патэнцыял і ўносіць істотны ўклад ва ўмацаванне айчыннай эканомікі, развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, адукацыі і культуры. "Усё гэта стала вынікам працы некалькіх пакаленняў вашых землякоў. Менавіта яны, таленавітыя, адукаваныя, дзейныя і прадпрымальныя людзі, з'яўляюцца галоўным здабыткам вобласці", — лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў суайчыннікам за ўклад у будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі і пажадаў шчасця, здароўя, дастатку, упэўненасці ў сваіх сілах і новых поспехаў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Срамных девушек гоняют даже в Риме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика