Дзяцінства павінна быць шчаслівым

Источник материала:  
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора наведаў дзіцячы дом № 2 у Мінску. Кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем павіншаваў выхаванцаў гэтай установы і ўручыў ім навагоднія падарункі, перадае БЕЛТА.  

Дзяцінства павінна быць шчаслівым

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з умовамі жыцця дзяцей, пагутарыў з імі. Малыя запрасілі гасцей на чаяпіцце, падчас якога Аляксандр Лукашэнка гутарыў з дзецьмі, цікавіўся, як яны вучацца, чым захапляюцца. Выхаванцы дзіцячага дома — вельмі таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі, яны займаюцца ў розных гуртках, захапляюцца спортам, вучацца шыць, вязаць, рабіць розныя рэчы, гатаваць.

На сустрэчы з Прэзідэнтам прысутнічалі не ўсе выхаванцы, паколькі многія з іх у гэтыя навагоднія святы знаходзяцца на аздараўленні ў Італіі. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ўмовамі аздараўлення і тым, ці задаволены дзеці адпачынкам. Выхавальнікі і дзеці расказалі, што ніякіх праблем падчас аздараўлення не ўзнікае.

Дзяцінства павінна быць шчаслівым

Прэзідэнт падкрэсліў, што падчас візіту ў Ватыкан і сустрэчы з Папам Рымскім якраз ішла размова аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што важныя гарантыі, каб з дзецьмі ўсё было ў парадку. І падчас сустрэчы з Папам Рымскім атрымаў запэўненні аб такіх гарантыях.

Выхаванцы дзіцячага дома № 2 не толькі пагутарылі з Аляксандрам Лукашэнкам, але і разам з ім сталі гледачамі цудоўнага шоу, якое падрыхтавалі артысты Белдзяржцырка. Усім дзецям былі ўручаны падарункі, ласункі і тарты. У сваю чаргу дзеці ўручылі гасцям зробленыя сваімі рукамі падарункі.

Дзяцінства павінна быць шчаслівым

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика