Быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны

Источник материала:  

Пажадаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка хлопчыкам і дзяўчынкам учора на навагоднім дабрачынным свяце ў ходзе акцыі "Нашы дзеці".

"Мы, дарослыя, гэтак жа, як вы, дзеці, радуемся прыходу Новага года, — сказаў Прэзідэнт. — Мы радуемся таму, што вы прымушаеце нас сустракаць з радасцю гэта вялікае і добрае свята".

Па традыцыі галоўная ёлка краіны з'яўляецца кульмінацыяй акцыі "Нашы дзеці": "Па ўсёй краіне ў кожным кутку да дзяцей прыходзяць дарослыя і прыносяць падарункі". "Гэта вялікая акцыя, і толькі ў Беларусі яна набыла такі маштаб", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, падзякаваўшы ўсім дарослым, якія арганізавалі і маюць дачыненне да правядзення гэтай дабрачыннай акцыі.

Звяртаючыся да прысутных у вялікай зале Палаца Рэспублікі хлопчыкаў і дзяўчынак, Прэзідэнт адзначыў, што права прысутнічаць на гэтым урачыстым мерапрыемстве яны заслужылі сваёй упартай працай і вучобай. Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што Новы год прыносіць з сабой яшчэ адну радасць — канікулы. Ён пажадаў дзецям, каб яны з карысцю правялі гэтыя дні, прысвяцілі сябе музыцы, чытанню і, асабліва, спорту, каб быць моцнымі і здаровымі. "Гэта будзе самая вялікая радасць для нас, дарослых", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Напярэдадні галоўнай ёлкі краіны дзеці, якія прыехалі на гэта свята з рэгіёнаў, мелі магчымасць наведаць самыя цікавыя аб'екты ў сталіцы Беларусі.

Словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка таксама адрасаваў настаўнікам і выхавальнікам, прызнаўшы, што яны цяпер крыху абдзелены ўвагай дзяржавы. "Але мы гэту справу паправім у будучым годзе", — запэўніў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб у гэтыя выхадныя бацькі больш часу правялі са сваімі дзецьмі, ператварыўшы Новы год цяпер у сямейнае свята. "Няхай гэтыя дні прынясуць толькі добры настрой і эмоцыі", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

На галоўную ёлку краіны запрошаны 2 тыс. 370 дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. На свята таксама запрошаны пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце. Акрамя таго, на галоўнай ёлцы краіны прысутнічалі навучэнцы Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны г. Вільнюса і Рыжскай беларускай школы.

Пасля прагляду казачнага музычна-сцэнічнага шоу ў выкананні лепшых творчых калектываў краіны дзецям уручылі падарункі ад імя Прэзідэнта Беларусі. Дзеці ў сваю чаргу таксама паднеслі кіраўніку дзяржавы падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Белта.

←Глава МИД Литвы призвал Беларусь воспользоваться инструментами Восточного партнерства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика