Макею тэлефанаваў Шварцэнберг

Источник материала:  
20.12.2012 21:43 — Новости Политики

Макею тэлефанаваў Шварцэнберг

Наша Ніва
Макею тэлефанаваў Шварцэнберг
17 снежня па ініцыятыве чэшскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з першым намеснікам прэм’ер-міністра — міністрам замежных справаў Чэшскай Рэспублікі Карэлам Шварцэнбергам.

Як паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА, "напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, якое адзначаецца 5 студзеня 2013 года, бакі абмеркавалі дасягнутыя вынікі і перспектывы далейшага развіцця беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння. Была закранута таксама тэматыка адносін Беларусі з Еўрапейскім звязам і шляхоў іх нармалізацыі".

У сваю чаргу, на сайце чэшскага МЗС гаворыцца, што "таксама абмяркоўвалася нездавальняючая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і, у тым ліку, пытанне пра палітвязняў".
←Глава МИД Беларуси дал высокую оценку результатам деятельности посла Чехии в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика