ЕС хоча сам вызначаць параметры грамадскага і эканамічнага развіцця Беларусі

Источник материала:  

Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю расійскай газеце "Красная Звезда", тэкст якога размешчаны на афіцыйным сайце МЗС Беларусі, перадае БЕЛТА.

"Мы перакананы, што ключ да вырашэння існуючай у нашых адносінах сітуацыі знаходзіцца ў Еўрасаюза. У адрозненне ад ЕС мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы сваіх суседзяў. Менавіта Еўрасаюз нясе адказнасць за страту даверу ў дыялогу. Яму і трэба ўстараняць прычынены ўрон", — лічыць Уладзімір Макей.

Акрамя таго, ён адзначыў, што Беларусь гатова да дыялогу: "Са свайго боку мы заўсёды адкажам узаемнасцю, калі Брусель не на словах, а на справе будзе гатовы да раўнапраўных і паважлівых адносін з намі. Ад гэтага сапраўды выйгралі б інтарэсы ўсёй Еўропы. Аднак пакуль разумення гэтай неабходнасці ў ЕС мы не бачым".

Міністр таксама нагадаў, што ў 2011 годзе Еўрасаюз пашырыў санкцыі адносна шэрагу беларускіх службовых асоб і кампаній (усяго — 243 грамадзяніны і 32 кампаніі). "Нягледзячы на гэта, эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і ЕС на ўзроўні кампаній развіваюцца даволі дынамічна", — сказаў кіраўнік МЗС.

"Наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам мае ўзаемавыгадны характар, а зняцце існуючых палітычных бар'ераў надало б яшчэ большы імпульс гэтаму супрацоўніцтву. На жаль, пакуль у падыходах ЕС адносна Рэспублікі Беларусь дамінуюць рэцыдывы старога мыслення", — рэзюмаваў Уладзімір Макей.

←Тайны больших кабинетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика