Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю "Рэйтэр" расказаў аб магчымай прыватызацыі і ўдасканаленні палітсістэмы

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада даў інтэрв'ю аднаму з буйнейшых міжнародных інфармацыйных агенцтваў "Рэйтэр". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Інтэрв'ю прадаўжалася больш за паўтары гадзіны. Кіраўніку дзяржавы было зададзена каля 20 пытанняў, большасць з якіх датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, мадэрнізацыі і магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў. Таксама Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні аб удасканаленні палітычнай сістэмы Беларусі, развіцці дэмакратыі, знешняй палітыцы, узаемаадносінах з Еўрасаюзам і Расіяй.

Інфармацыйнае агенцтва "Рэйтэр" заснавана ў 1851 годзе ў Лондане эмігрантам з Германіі Полам Рэйтэрам. Офісы і прадстаўніцтвы інфармагенцтва размяшчаюцца больш як у 100 краінах свету. У агенцтве працуюць каля 14 тыс. супрацоўнікаў. Навіны выходзяць на 20 мовах. Акрамя навін у тэкставым фармаце "Рэйтэр" прадастаўляе сваім кліентам відэа- і фотаматэрыялы. Штодзень з паведамленнямі інфармагенцтва маюць магчымасць азнаёміцца каля 1 млрд чалавек.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю "Рэйтэр" расказаў аб магчымай прыватызацыі і ўдасканаленні палітсістэмы

←Управлять – значит владеть ситуацией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика