Прэзiдэнт падпiсаў закон аб бюджэце фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва на 2013 год
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў закон "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь на 2013 год". Дакумент афiцыйна апублiкаваны на Нацыянальным прававым iнтэрнэт-партале.
Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 кастрычнiка бягучага года, адобраны Саветам Рэспублiкi 10 кастрычнiка. Ён уступае ў сiлу з 1 студзеня 2013 года. Структура расходнай i даходнай частак бюджэту фонду ў 2013 годзе практычна не мяняецца ў параўнаннi з папярэднiмi, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны.
Так, даходы фонду прадугледжаны ў аб'ёме Br69 трлн. 936 млрд. 504,6 млн., расходы — Br69 трлн. 88 млрд. 74,6 млн. Прафiцыт фармiруецца перавышэннем даходаў над расходамi за кошт сродкаў прафесiйнага пенсiйнага страхавання ў суме Br848 млрд. 430 млн.
Найбольшую ўдзельную вагу ў даходнай частцы займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы — Br68 трлн. 248,6 млрд., узносы на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне — Br490,3 млрд. Што датычыцца непадатковых даходаў, то большую частку займаюць даходы ад размяшчэння ўзносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне — Br407,4 млрд., а таксама даходы ад капiталiзацыi часова свабодных сродкаў дзяржаўнага сацстрахавання — Br388 млрд. Іншыя паступленнi ў структуры непадатковых даходаў плануюцца ў памеры Br402,2 млрд.
Асноўная частка расходаў — 76,8 працэнта (Br53 трлн. 75,9 млрд.) — пойдзе на выплату пенсiй. На фiнансаванне выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасцi, цяжарнасцi i родах, у сувязi з нараджэннем дзiцяцi, жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржарганiзацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей, на пахаванне прадугледжана 19,9 працэнта расходнай часткi бюджэту фонду (Br14 трлн. 255,6 млрд.). Прычым памер выплат дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў закладзены ўжо з улiкам новага механiзма iх разлiку (у прывязцы да сярэдняй заработнай платы па рэспублiцы). Фiнансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасцi насельнiцтва складае Br290 млрд. 898,2 млн., з iх субвенцыi ў бюджэты абласцей i Мiнска — Br284 млрд. 818,8 млн. Аб'ём фiнансавання расходаў на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне прадугледжваецца ў памеры Br408 млрд. 736,5 млн.