Удзельнікам і гасцям ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

Источник материала:  

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з адкрыццём ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Гэты фестываль — яркае сведчанне таго, што кіно з'яўляецца найважнейшым з мастацтваў, якое заваявала сэрцы мільёнаў людзей. "Лістапад", які ўзнік у вельмі няпросты перыяд гісторыі, за мінулыя гады ператварыўся ў адну з галоўных падзей сучаснага культурнага жыцця, заслужыў высокі міжнародны статус і набыў сапраўды планетарны размах. Але пры гэтым застаўся верны свайму прызначэнню — служыць ідэалам гуманізму і духоўнасці, несці з экрана гледачам святло праўды і дабра.

Сёлета "Лістапад", які нездарма называюць фестывалем фестываляў, сабраў лепшыя сусветныя кінапрэм'еры і іх цудоўных аўтараў, чые талент і майстэрства нараджаюць сапраўдныя шэдэўры. Упэўнены, што мінскі форум будзе багаты на цікавыя сустрэчы і мастацкія адкрыцці, адзначыць узнагародамі самых годных і стане незабыўным святам для прыхільнікаў кіно.

Жадаю канкурсантам удачы, членам журы — плённай працы, а ўсім удзельнікам і гасцям фестывалю — здароўя, натхнення, шчасця і поспехаў.

Аляксандр Лукашэнка.

←Очки, голы, секунды, перемноженные на порядочность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика