Беларусь пачала распрацоўку новага спадарожніка

Источник материала:  

Беларусь пачала распрацоўку новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, паведаміў учора журналістам намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.

Распрацоўка новага спадарожніка пачалася адразу ж пасля запуску Беларускага касмічнага апарата, які быў ажыццёўлены ў гэтым годзе. Тэрмін службы БКА складае 5-7 гадоў, таму бліжэй да 2017 года Беларусь павінна стварыць новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Так, на ААТ "Пеленг" вядуцца распрацоўкі сучаснага аптычнага абсталявання — начыння будучага спадарожніка, у інстытутах праводзяцца даследаванні ў галіне касмічных тэхналогій. У інстытуце цепла- і масаабмену НАН Беларусі працуюць над стварэннем перспектыўных адзінак абсталявання для магнітарэалагічнай паліроўкі вялікіх аптычных тэлескопаў. Атрыманыя гэтым спосабам люстэркі дадуць магчымасць здымаць паверхню Зямлі з рэкордным распазнаваннем у дзясяткі сантыметраў. Паводле слоў Сяргея Чыжыка, запуск Беларускага касмічнага апарата выклікаў цікавасць замежных заказчыкаў да такіх прадпрыемстваў, як ААТ "Пеленг". Цяпер на прадпрыемстве ствараюць абсталяванне для касмічных апаратаў іншых краін.

←Мало демократии?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика