Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч

Источник материала:  

Андрэйчанка Уладзімір ПаўлавічАндрэйчанка Уладзімір Паўлавіч нарадзіўся ў 1949 г. у в. Мар'янова Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1977 г. скончыў Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (Расія), у 1988 г. — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 г. пасля заканчэння Лужаснянскага сельгастэхнікума аграномам калгаса "Перамога сацыялізму" Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У 1968—1970 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. З 1970 па 1972 гг. працаваў старшым аграномам Зубкоўскага спецаддзяленння "Сельгастэхніка". У 1972—1974 гг. — інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама камсамола, у 1974—1975 гг. — інструктар Лёзненскага КПБ. З 1975 па 1978 гг. быў сакратаром парткама саўгаса "Адаменкі". У 1978—1981 гг. — старшыня калгаса імя Данукалава Лёзненскага раёна.

У 1981—1985 гг. працаваў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. У 1985—1987 гг. — старшыня Лёзненскага райвыканкама. У 1987—1991 гг. — першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ, старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета народных дэпутатаў — першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ.

З кастрычніка па снежань 1991 г. працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні насельніцтва харчаваннем Віцебскага аблвыканкама, са снежня 1991 г. па лістапад 1994 г. — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні насельніцтва харчаваннем Віцебскага аблвыканкама.

З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. — старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання. З'яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога, трэцяга скліканняў. У кастрычніку 2008 г. выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання, у снежні 2008 г. — першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. З'яўляецца членам Вышэйгага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

З 18 кастрычніка 2012 г. — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ і ІІІ ступені, удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў Беларусі.

←Обзор основных событий 18 октября 2012 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика