Алег Праляскоўскі: "Гуманітарнае супрацоўніцтва збліжае краіны СНД і іх народы"
Аб гэтым заявіў 15 кастрычніка ў Ашхабадзе міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі на адкрыцці VІІ Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.
Алег Праляскоўскі, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю на форуме, адзначыў, што Беларусь заўсёды прымае самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах СНД, што тлумачыцца прынцыповай пазіцыяй Прэзідэнта Беларусі.
У адкрыцці форуму прынялі ўдзел Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Нарышкін, кіраўнік папячыцельскага савета мэтавай комплекснай праграмы "Духоўна-маральная культура падрастаючага пакалення Расіі", створанай па блаславенні Патрыярха Аляксія ІІ, Святлана Мядзведзева.
Алег Праляскоўскі звярнуўся да ўдзельнікаў форуму з прывітаннем Прэзідэнта Беларусі.
Беларуская дэлегацыя ў складзе 13 чалавек прымае ўдзел у рабоце ўсіх секцый форуму. У склад дэлегацыі ўваходзяць галоўны рэдактар газеты "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Барыс Святлоў, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, а таксама прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі Беларусі.
Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД штогод праводзіцца ў адной з дзяржаў Садружнасці і з'яўляецца буйнейшай падзеяй у галіне гуманітарнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.