Прэзідэнт Беларусі накіраваў прывітанне ўдзельнікам VІІ Форуму інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VІІ Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
"Гэта маштабнае мерапрыемства мае свае добрыя традыцыі і сёння з'яўляецца адным з найбольш значных на прасторы Садружнасці. Такія штогадовыя сустрэчы надаюць імпульс плённаму супрацоўніцтву нашых краін у інтэлектуальнай і духоўнай сферах, садзейнічаючы далейшаму развіццю інтэграцыйных працэсаў", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што цяперашні форум, месцам правядзення якога выбраны старажытны, цудоўны і гасцінны горад Ашхабад, пройдзе ў атмасферы адкрытага і зацікаўленага дыялогу, будзе садзейнічаць нараджэнню новых ідэй і сумесных праектаў, умацаванню дружбы народаў Садружнасці. Прэзідэнт пажадаў удзельнікам форуму здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту.