Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам Міжнароднага з'езда валанцёраў дзяцінства

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам Міжнароднага з'езда валанцёраў дзяцінства, прысвечанага 25-годдзю Дзіцячага фонду.

"Абарона дзяцінства і мацярынства, умацаванне статусу сям'і з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У нашай краіне робіцца ўсё магчымае, каб кожнае дзіця жыло ў атмасферы любові і клопату, атрымала рознабаковае развіццё і рэалізавала свае мары", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы высока цэнім высакародную місію фонду па абароне сірот і інвалідаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказанні дапамогі шматдзетным і маламаёмным сем'ям. Упэўнены, што стваральная дзейнасць фонду і ў далейшым будзе аб'ядноўваць намаганні ўсіх краін у вырашэнні актуальных сацыяльных праблем", — гаворыцца ў віншаванні.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←За сбычу мечт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика