Адабраныя прэтэндэнты на Прэмію ўрада краіны за дасягненні ў галіне якасці 2012 года
Пяцьдзясят беларускіх прадпрыемстваў з розных галін эканомікі трапілі ў спіс прэдэндэнтаў на званне лаўрэата і будуць змагацца за перамогу ў конкурсе, каб атрымаць Прэмію ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2012 года.
Як адзначаюць арганізатары, найбольшая канкурэнцыя сёлета чакаецца па такіх напрамках дзейнасці, як вытворчасць харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння. Сярод удзельнікаў такія вядомыя ў Беларусі і за межамі нашай краіны прадпрыемствы і брэнды, як Беларускі металургічны завод, "Гомсельмаш", "Амкадор", "Марка", "БЕЛІТА", "Элема", "Камунарка", "Спартак", "Санта Брэмар" і інш.
Большая частка прэтэндэнтаў удзельнічае ў конкурсе не першы раз — ім трэба будзе пацвердзіць званне лаўрэата, атрыманае раней. І толькі чвэрць прэтэндэнтаў будзе ўдзельнічаць у конкурсе ўпершыню. Распачаты другі этап конкурсу, калі пасля вывучэння экспертамі пададзеных дакументаў праводзіцца наведванне прадпрыемстваў-прэтэндэнтаў, каб на месцы ацаніць стан працы ў галіне якасці.
Чакаецца, што пераможцы стануць вядомыя ў канцы года — лаўрэаты атрымаюць дыпломы, сімвалы прэміі і, што найбольш важна, права выкарыстання ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і ў рэкламных матэрыялах выявы эмблемы прэміі.
Іван СТУЖКА.