Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ванесу Каладзінскую
02.10.2012
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе Ванесу Каладзінскую з перамогай на чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе. "Мэтанакіраванасць, самааддача і воля да перамогі вызначаюць сапраўднага спартсмена. Менавіта гэтыя якасці дапамаглі табе дабіцца першынства на такіх прэстыжных спаборніцтвах", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь