Адбылася сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся ўчора ў Ялце са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі ўмовы і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, беларускі бок высока цэніць той узровень узаемаадносін, які існуе паміж краінамі і ўрадамі. Ён падкрэсліў асаблівую значнасць рашэнняў, накіраваных на перспектыву — на 10-15 гадоў наперад. "Пры ўсёй павазе да ЕўрАзЭС і СНД, нашы двухбаковыя адносіны пайшлі некалькі наперад. І тут ёсць на што раўняцца", — заявіў ён.

Прэм'ер-міністр Беларусі звярнуў асаблівую ўвагу на рост тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй. У гэтым годзе ён павялічыўся на 18 працэнтаў да высокай базы мінулага года. Крыху ніжэйшы беларускі экспарт у Расійскую Федэрацыю. Аднак тыя пагадненні, якія падпісаны ў АЭП, ствараюць рэзервы і магчымасці для далейшага росту ўзаемнага гандлю, а таксама стварэнне сумесных кампаній, якія змогуць працаваць як транснацыянальныя, сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў падкрэсліў беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. "Гэта звязана з інтэграцыяй у АЭП і інтэнсіфікацыяй міждзяржаўных і міжэканамічных сувязяў паміж нашымі краінамі, — заявіў ён. — За апошнія год-паўтара мы істотна рушылі наперад у развіцці гэтых сувязяў". Нягледзячы на тое, што раней паміж краінамі былі некаторыя разыходжанні, цяпер усё ў мінулым, дадаў ён. "Гатовы абмеркаваць з вамі ўсе пытанні расійска-беларускай кааперацыі", — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Расійскі прэм'ер таксама павіншаваў Міхаіла Мясніковіча з тым, што чарговае пасяджэнне савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў 2013 годзе ў Мінску.

←Хвостов: Харашти с учетом его политического прошлого не сможет осуществлять функции спецдокладчика ООН беспристрастно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика