Ігар Петрышэнка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Расіі
27.09.2012
—
Новости Политики
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Урачыстая цырымонія адбылася ўчора ў Крамлі.
"Асаблівыя брацкія адносіны звязваюць Расію з Беларуссю — нашым бліжэйшым суседам і надзейным партнёрам", — сказаў Уладзімір Пуцін, прымаючы даверчыя граматы беларускага пасла. Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, іншых інтэграцыйных структур накіравана на далейшае павышэнне ўзроўню эканомік дзвюх краін і якасці жыцця беларускіх і расійскіх грамадзян.
"Гатовы і ў далейшым паглыбляць і развіваць мнагапланавы дыялог з Мінскам, разам працаваць над міжнародным парадкам дня", — запэўніў прэзідэнт Расіі.
БЕЛТА.