Па законах подласці

Источник материала:  
Палітвязня Ігара Аліневіча пазбавілі харчовых перадач і сустрэч з роднымі.

Ігар Аліневіч 24 верасня сустрэў за кратамі 29-ты дзень народзінаў. На 26 верасьня ў яго была прызначаная кароткатэрміновая сустрэча з роднымі, аднак яна не адбылася. Вось што расказала маці Ігара Валянціна Аліневіч:


«У нас паводле графіку павінна было быць кароткатэрміновае спатканне і прадуктовая перадача. Але калі мы чакалі, то выйшла дзяўчына і паведаміла, што яму адмянілі і сустрэчу і перадачу. І вось мы вяртаемся ні з чым. Чаму — невядома. У нашым залюстэркавым свеце ўсё можа быць, а яны ж нічога не тлумачаць. Але пакуль там стаяла, то бачыла, як прыехала пошта, і там былі стосы канвертаў, а зверху — адрасаваныя Ігару. Я так разумею, што гэткім чынам да яго яшчэ даходзяць віншаванні з днём народзінаў».


Харчовых перадач і сустрэч з роднымі Ігар Аліневіч пазбаўлены цягам апошніх шасці месяцаў.

←Карцэр. Галадоўка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика