Ці прыйдуць на ўчасткі больш за 50% выбаршчыкаў?
Ды і 20% працэнтаў можна ставіць пад сумнеў, калі ўлічыць, напрыклад, звесткі незалежных назіральнікаў па Гомелю, горад, які звычайна адзначаецца самым высокім працэнтам яўкі выбарчышкаЎ, згодна з заявамі ЦВК.
Назіральнікі ў Гомелі штодня фіксавалі колькасць выбаршчыкаў на ўчастках і адзначалі даволі нізкую яўку – ад 1,8% -- да 2, 2%. Такая ж прыкладна карціна была і ў Мінску. Прычым, нават там, куды “прыводзілі” масава галасаваць з інтэрнатаў, назіральнікі зафіксавалі працэнт яўкі 3, 85%.
У той жа час старышня ЦВК Лідзія Ярмошына называе лічбу – 25,9%. Гэтая лічба амаль цалкам упісваецца ў 30%, пра якія гаварыла Лідзія Ярмошына напачатку датэрміновага галасавання.
На 13 гадзінаў у дзень галасавання ў Мінску назіральнікі зафіксавалі на сваіх участках вельмі нізкі працэнт яўкі. На некаторых не набіраецца і 11%. Тым часам старшыня ЦВК заявіла, што да 12.00 прагаласавалі амаль 40%, але пры гэтым адзначыла, што людзі ідуць на выбары неахвотна.
Такім чынам пакуль невядома, як пры такой пасіўнасці цягам 6 гадзінаў на ўчасткі прыйдуць больш за 50% выбаршчыкаў.