Уладзімір МАКЕЙ: "Беларусь настроена на канструктыўны і даверны характар адносін з Расіяй"
Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, сустракаючыся ў Маскве са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Макей назваў паказальным, што яго першы візіт у якасці кіраўніка знешнепалітычнага ведамства праходзіць менавіта ў Расію. "Гэта сведчыць аб тым, якое значэнне беларускі бок надае ўзаемадзеянню з расійскімі партнёрамі", — падкрэсліў ён.
Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў, карыстаючыся выпадкам, асабіста павіншаваў Уладзіміра Макея з назначэннем на пасаду міністра замежных спраў. "Нам ёсць што абмеркаваць", — сказаў ён, нагадаўшы, што на праведзенай гэтымі днямі сустрэчы ў Сочы прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін узгаднілі прынцыповыя напрамкі партнёрства дзвюх краін. Кіраўнік расійскага МЗС нагадаў, што ў снежні ў Маскве пройдзе серыя мерапрыемстваў з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза, АДКБ і ЕўрАзЭС. А ў канцы лістапада адбудзецца сумесная калегія міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі ў адпаведнасці з Праграмай узгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы.
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі канкрэтызавалі далейшыя крокі па ўмацаванні саюзных адносін, а таксама забеспячэнні спрыяльных знешніх умоў для ўстойлівага развіцця дзвюх краін.
У ходзе сустрэчы міністры дэталёва абмеркавалі стан беларуска-расійскіх адносін у розных галінах, узаемадзеянне дзвюх дзяржаў у інтэграцыйных структурах на постсавецкай прасторы, перспектывы партнёрства Мытнага саюза з трэцімі краінамі, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, якія закранаюць інтарэсы Беларусі і Расіі.