Казус з праслушкай
19.09.2012
—
Новости Политики
Пільнасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у сачэнні за ўдзельнікамі выбарчага працэсу часам набывае анекдатычныя формы.
Кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду” па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49 Дзмітрый Бандарчук днямі замовіў у сталіцы запчасткі да асабістага аўтамабіля, пры тым вёў размовы праз тэлефон. Калі ж запчасткі былі прывезены ў Гародню, Бандарчука на аўтавакзале затрымалі міліцыянты, якія сталі шукаць улёткі. Неўзабаве высветлілася, што ў пакунку сапраўды аўтамабільныя запчасткі, пасля чаго Бандарчука адпусцілі.
Пра інцыдэнт паведаміў праваабрончы сайт “Вясна”.