Консул Германіі скардзіцца на дзеянні беларускіх сілавікоў

Источник материала:  
Супрацоўнікі міліцыі адпусцілі ўсіх затрыманых журналістаў. У міліцыі Фрунзенскага раёна знаходзіца консул амбасады Германіі.

Ён прыехаў у міліцыю пасля таго, як даведаўся аб затрыманні нямецкіх журналістаў, якія маюць акрэдытацыю МЗС Беларусі для працы падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Консул мае намер падаць скаргу на дзеянні прадстаўнікоў улады. Нямецкія журналісты пасля брутальнага затрымання невядомымі ў цывільным правялі больш за дзве гадзіны ў пастарунку міліцыі разам са сваім беларускімі калегамі. 

←Задержанных на пикете в Минске журналистов отпустили, участники акции остаются в РУВД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика