Дэфіцыт месцаў у студэнцкіх інтэрнатах у Беларусі будзе ліквідаваны ў 2015 годзе

Источник материала:  

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Цяпер вядзецца будаўніцтва ўнікальнага для краіны аб'екта — Студэнцкай вёскі. Ужо больш за 3 тыс. студэнтаў жывуць у сучасных камфартабельных інтэрнатах. У 2012 годзе будуць уведзены ў эксплуатацыю яшчэ два інтэрнаты на 2 тыс. месцаў. Астатнія тры інтэрнаты (на 3,7 тыс. месцаў) пабудуюць у 2013 годзе. Але не толькі для студэнтаў сталічных ВНУ ствараюцца ўмовы для пражывання. Так, у гэтым годзе ў новы інтэрнат засяліліся студэнты Брэсцкага дзяржуніверсітэта. Усяго да 2016 года плануецца пабудаваць 21 інтэрнат на 11,2 тыс. месцаў.

←Банки чувствуют уверенность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика