Прэзiдэнт патрабуе нарасцiць экспарт калiйных угнаенняў

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка патрабуе нарасцiць экспарт калiйных угнаенняў. Такую задачу ён паставiў 10 верасня, прымаючы з дакладам генеральнага дырэктара ЗАТ "Беларуская калiйная кампанiя" (БКК) Валерыя Іванова, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

"Мы дамаўлялiся пры вашым назначэннi, што я буду даволi шмат часу ўдзяляць рабоце калiйнай кампанii, вытворчасцi калiйных угнаенняў, а таксама арыентацыi на вытворчасць змешаных угнаенняў — на месцы, пры вытворчасцi калiйных угнаенняў, можа быць, на базе калiйнага камбiната — паглядзiм, дзе гэта лепш, i на рэалiзацыю праз нашу кампанiю i фосфарных, i азотных, i калiйных угнаенняў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

"Я гляджу, быццам бы, нягледзячы на цяжкi пачатак гэтага года, па грашах мы недзе ўсяго на 5 працэнтаў адстаём ад мiнулага года гэтага перыяду, але ў нас наперадзе яшчэ нямала месяцаў, i я думаю, тут мы можам падцягнуць нашы магчымасцi. Па рэалiзацыi ў фiзiчным выражэннi мы таксама крыху адстаём. Але трэба наганяць, любымi спосабамi, мiнулы год", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязi з гэтым пацiкавiўся, як на будучы год размеркаваны квоты па рэалiзацыi, экспарту калiйных угнаенняў памiж беларускiм i расiйскiм заснавальнiкамi БКК. "Расiяне самi ж настойвалi на незалежным аўдыце па вытворчасцi калiйных угнаенняў, i ў залежнасцi ад таго, мы дамовiлiся, будзе рэалiзацыя калiю. Як цяпер вырашаецца гэта пытанне? Паводле маёй iнфармацыi, расiяне вельмi цяжка iдуць на тое, каб павялiчыць экспарт, а гэта законна будзе, беларускай часткi калiйных угнаенняў. Мне гэта наогул незразумела, хацелася б, каб вы мне гэта растлумачылi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў далажыць таксама аб iншых пытаннях работы i функцыянавання Беларускай калiйнай кампанii.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што БКК неабходна ўдасканальваць сваю работу. "Я вам прама скажу, што я, вядома ж, па прычыне сваiх магчымасцяў кантралюю сiтуацыю, якая складваецца вакол кампанii, i бачу, што некаторыя пытаннi калi i не вырашаны, то перасталi быць актуальнымi: няма нiякiх канфлiктаў, нават спрэчных нейкiх пытанняў. Але тым не менш удасканальваць работу, а можа, i структуру работы кампанii неабходна", — сказаў Прэзiдэнт.

Валерый Iваноў далажыў аб вынiках работы БКК за 8 месяцаў 2012 года. Ён таксама канстатаваў, што першы квартал складаўся для Беларускай калiйнай кампанii даволi складана.

←Глобальное и локальное

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика