Украінскі пісьменнік падтрымаў Дашкевіча (відэа)
Відэа-зварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".
Нагадаем, што 28 жніўня лідара "Маладога фронту" Зміцера Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год турмы. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі выпраўленчай установы.
Дашкевіч знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га года яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму нібыта за збіццё двух мінчан. Пакаранне палітык адбывае ў калоніі горада Глыбокае.
Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка размешчана адрас, на які Дзмітрыю Дашкевічу можна напісаць ліст.
Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.