Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю расійскага вучонага і тэлевядучага Сяргея Капіцы

Источник материала:  

У сувязі са смерцю расійскага вучонага, тэлевядучага і грамадскага дзеяча прафесара Сяргея Капіцы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні яго родным, блізкім і калегам.

У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі ведалі і высока цанілі Сяргея Капіцу як вынаходніка і нязменнага вядучага навукова-папулярнай тэлеперадачы "Відавочнае — неверагоднае".

"Сяргей Пятровіч пражыў яркае насычанае жыццё, пакінуўшы значны след у гісторыі сусветнай і айчыннай навукі. Адораны вялікім талентам, ён прысвяціў усяго сябе нястомнаму пошуку ісціны, выхаваў цэлую плеяду дастойных маладых вучоных, актыўна працаваў у галіне папулярызацыі навуковых ведаў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

←Встречное движение бакинского экспресса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика