Поспех магчымы пры кансалідацыі намаганняў усіх грамадзян

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў учора дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны, перадае БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных 47 чалавек. Гэта кіраўнікі прадпрыемстваў, работнікі прамысловага комплексу, энергетыкі, пракуратуры, падатковых органаў, адукацыі, спорту і культуры. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую стваральную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм. Медалямі "За працоўныя заслугі" ўзнагароджана вялікая група работнікаў за поспехі ў забеспячэнні законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх паказчыкаў у прамысловасці, заслугі ў развіцці гандлю, сістэмы адукацыі, тэатральнага мастацтва. Медалі Францыска Скарыны атрымалі работнікі культуры і мастацтва, у тым ліку прадстаўнікі Нацыянальнага народнага хору Беларусі імя Г.І. Цітовіча, Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Харошкі", Нацыянальнага тэатра імя Я. Коласа.

Звяртаючыся да ўзнагароджаных, прэм'ер-міністр адзначыў сімвалічнасць прысутнасці сярод іх прадстаўнікоў самых розных галін эканомікі, дзяржкіравання і сацыяльнай сферы. "Гэта як у жыцці: поспех магчымы пры кансалідацыі намаганняў усіх грамадзян", — адзначыў ён.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што ў 2013 годзе перад краінай стаяць даволі напружаныя задачы: прырост ВУП павінен скласці 8,5 працэнта, экспарту тавараў і паслуг — 15,2 працэнта. Дасягнуць гэтага магчыма толькі аб'яднанымі намаганнямі, выкарыстоўваючы інавацыі, ініцыятыву, прадпрымальніцтва.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што дзяржава пайшла на рашучыя крокі па падтрымцы прыватнага сектара, у першую чаргу малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Зніжаны падатковая нагрузка і адміністраванне бізнэсу. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана.

←Встречное движение бакинского экспресса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика