На зборшчыка подпісаў за А.Мілінкевіча адбыўся напад
11.08.2012
—
Новости Политики
Трое невядомых накінуліся на Аляксандра Марчанку каля станцыі мятро "Уручча".
У выніку нападу быў знішчаны цалкам стэнд, а сам А.Марчанка з разбітай галавой шпіталізаваны. Ен збіраў подпісы ў 109 выбарчай акрузе за кандыдата А.Мілінкевіча.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі хуліганаў. Яны знаходзяцца ў лінейным аддзеле метрапалітэна на станцыі мятро "Уручча". Вядзецца разбіральніцтва. Гэта першы інцыдэнт падчас гэтай выбарчай кампаніі.