Брусэль пакуль не зьбіраецца адклікаць паслоў зь Менску

Источник материала:  
10.08.2012 17:09 — Новости Политики

Брусэль пакуль не зьбіраецца адклікаць паслоў зь Менску

           


"Радыё Свабода" атрымала праект рэзалюцыі, якую сёньня мае прыняць Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі ЭЗ у Брусэлі па выніках абмеркаваньня сытуацыі, зьвязанай зь беларуска-швэдзкім дыпляматычным канфліктам.

Вось яе зьмест:

Камітэт у пытаньнях палітыкі і бясьпекі Эўразьвязу:

— сустрэўся, каб абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі, у тым ліку адпаведныя захады Эўразьвязу, пасьля рашэньня беларускіх уладаў Беларусі выдварыць амбасадара Швэцыі і спыніць дыпляматычны статус астатніх дыпляматаў;

— выказаўся ў падтрымку заявы ад 3 жніўня, выдадзенай высокай прадстаўніцай Кэтрын Эштан, у якой яна выказала сур’ёзную заклапочанасьць;

— пагадзіўся, што амбасадары Беларусі павінны быць выкліканыя ў міністэрствы замежных справаў краінаў - сябраў Эўразьвязу і ў Эўрапейскую службу зьнешнепалітычнай дзейнасьці дзеля таго, каб атрымаць пазыцыю ЭЗ у гэтых адносінах;

— падкрэсьліў прыхільнасьць ЭЗ для мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюджаньня эўрапейскіх каштоўнасьцяў, у прыватнасьці дэмакратыі, правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы;

— выказаў імкненьне ЭЗ працягваць і паглыбляць сваю супрацу і падтрымку грамадзянскай супольнасьці і ўдзельнікам дэмакратычнага руху ў Беларусі;

— адзначыў, што ЭЗ мае намер перагледзець свае абмежавальныя захады ў дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2012 года, і пагадзіўся, што пры ацэнцы больш шырокага кантэксту адносін паміж ЭЗ і Беларусьсю апошнія падзеі вакол амбасадара Швэцыі будуць таксама ўзятыя пад увагу.

←КГБ по-прежнему настаивает на прибытии участников "плюшевой бомбардировки" в Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика