Нарвэгія: Шкада, што Менск зачыняе амбасаду ў Стакгольме
09.08.2012
—
Новости Политики
У сувязі са швецка-беларускім дыпламатычным канфліктам палітычная дарадніца Міністэрства замежных спраў Нарвегіі Астрыд Г’юйтфэльт заявіла:«Нарвэгія шкадуе з прычыны рашэньня Беларусі зачыніць сваю амбасаду ў Стакгольме. Швэцыя адыгрывае актыўную і важную ролю ў падтрымцы высілкаў, скіраваных на прасоўваньне дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Нам вельмі шкада, што Беларусь заявіла аб адкліканьні ўсяго пэрсаналу сваёй амбасады ў Стакгольме і запатрабавала падобнага дзеяньня ў Менску ад Швэцыі. Беларускія ўлады павінны ўсьведамляць сабе, што падтрымліваньне нармальных дыпляматычных адносін з астатнім сьветам ляжыць у інтарэсах Беларусі, калі яна мае намер выйсьці з самаізаляцыі. У кожным разе Нарвэгія, як і Швэцыя, будзе працягваць намаганьні дзеля падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі».
Беларуская амбасада ў Стакгольме з'яўляецца адначасова беларускім дыплматычным прадстаўніцтвам на Нарвегію і Данію.
Беларуская амбасада ў Стакгольме з'яўляецца адначасова беларускім дыплматычным прадстаўніцтвам на Нарвегію і Данію.