Беларусь прапануе Кiтаю развiваць супрацоўнiцтва ў касмiчнай сферы
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным дырэктарам Кiтайскай карпарацыi аэракасмiчнай навукi i тэхнiкi Ма Сiнжуем.
"Мы супрацоўнiчаем з Кiтайскай Народнай Рэспублiкай у гэтай сферы ўжо не першы год, i не адзiн год, i дабiлiся пэўных поспехаў. Але гэта толькi пачатак, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — У нас яшчэ больш перспектыў, мы гатовы скарыстацца вопытам Кiтая, дасягненнямi КНР у гэтай сферы, i мы гатовы прапанаваць свае паслугi Кiтаю ў касмiчнай сферы".
Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што развiццё касмiчнай галiны мае важнае значэнне для Беларусi: "Мы гэтай сферы надаём вялiкае значэнне не толькi таму, што ў нас добрая школа i ёсць дастатковая колькасць спецыялiстаў, але яшчэ i таму, што мы не мыслiм сваю нацыянальную бяспеку без развiцця касмiчных тэхналогiй".
Звяртаючыся да замежнага госця, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў высокi ўзровень узаемаразумення, якi склаўся ў адносiнах Беларусi i Кiтая. У сваю чаргу гендырэктар Кiтайскай карпарацыi аэракасмiчнай навукi i тэхнiкi Ма Сiнжуй таксама прызнаў высокi ўзровень супрацоўнiцтва дзвюх краiн у касмiчнай сферы i звярнуў увагу на добрую якасць беларускага абсталявання ў гэтай сферы. Ён выказаў надзею на прадаўжэнне плённага ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў. "Спадзяюся, супрацоўнiцтва ў касмiчнай галiне выйдзе на больш высокi ўзровень, каб праекты развiвалiся на карысць нашых народаў i ў мэтах мiрнага асваення касмiчнай прасторы", — сказаў гендырэктар.
БЕЛТА.