Аляксандр Баечка назначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі

Источник материала:  

Аляксандр Баечка назначаны старшынёй Дзяржаўнага  пагранічнага камітэта БеларусіПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Баечку Аляксандра Дзмітрыевіча старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Загародні Аляксей Валяр'янавіч назначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Баечка Аляксандр Дзмітрыевіч нарадзіўся ў 1965 годзе ў Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, у 2009 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

У органах пагранічнай службы ён з 1986 года. Да назначэння старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння — начальнікам арганізацыйна-інспектарскага аддзела  — сакратаром калегіі ДПК.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" ІІІ ступені, медалямі "За баявыя заслугі", "За бездакорную службу" І, ІІ і ІІІ ступені.

←Лукашенко: прокуроры должны взять на себя роль омбудсмена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика