Еўрапарламентарыі патрабуюць вызвалення беларускіх палітвязняў
Яны заклікаюць тэрмінова вызваліць і рэабілітаваць усіх беларускіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў, праваабаронцаў і дысідэнтаў.
Тэкст заявы:
"Сітуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі выклікае ўсё больш турботы. Беларускія СМІ рэгулярна інфармуюць пра рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыі і незалежных журналістаў.
Пагоршылася сітуацыя з беларускімі палітычнымі зняволенымі, якія працягваюць знаходзіцца ў месцах пазбаўлення або абмежавання волі. Ад зняволеных патрабуюць напісання "прашэнняў аб памілаванні". На іх аказваецца сталы ціск, улады спрабуюць прыпісаць ім статус "злосных парушальнікаў рэжыму ўтрымання", пазбавіўшы тым самым права на амністыю. У прыватнасці, прашэння аб памілаванні патрабавалі ад актывіста Сяргея Каваленкі і былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Абодва былі змешчаны ў карцар.
Занепакоенасць выклікае колькасць адміністрацыйных арыштаў, якім падвяргаюцца моладзевыя актывісты. Беларускія ўлады імкнуцца пазбягаць крымінальнага пераследу членаў апазіцыйных арганізацый, выкарыстоўваючы замест гэтага кароткатэрміновыя арышты. У перыяд з ліпеня 2011 года па май 2012 года адміністрацыйныя арышты на аснове ілжывых абвінавачванняў адбывалі 16 актывістаў "Маладога Фронту".
Мы лічым, што судовыя працэсы ў дачыненні да актывістаў апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці не суадносяцца з міжнароднымі стандартамі, а прысуды з'яўляюцца палітычна матываванымі.
Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных і спынення пераследу ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ".
Марылуізэ Бек, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Биджан Джыра-Сарай, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Сары Эссайях, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Міхаэль Галер, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Катрын Герынг-Экардт, Віцэ-спікер нямецкага Бундэстага
Ангеліка Граф, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Марк Кірк, Сенатар ЗША ад штата Ілінойс
Бэрбель Кофлер, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Марэк Мігальскі, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Мануэль Саррацин, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Вернер Шульц, Дэпутат Еўрапейскага парламента
Марына Шустэр, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Крыстаф Штрессер, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Франц Тенес, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Фларыян Тонкар, Дэпутат нямецкага Бундэстагу
Арганізацыя «Libereco-Partnership for Human Rights», ініцыявала кампанію шэфства над беларускімі палітычнымі зняволенымі і іх сем'ямі. Парламентарыі, якія падтрымалі цяперашнюю сумесную заяву, прынялі ўдзел у гэтай кампаніі і ўзялі апеку над палітвязнямі.