Беражкоў: Чаму ў Кітаі Лукашэнку можна прысутнічаць, а ў Англіі нельга?
25.07.2012 17:50
—
Новости Политики
Беражкоў: Чаму ў Кітаі Лукашэнку можна прысутнічаць, а ў Англіі нельга?

"Спорт не павінен быць замяшаны з палітыкай. Лукашэнка — старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту краіны, і старшыня мае права прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях. А забароны з палітычных прычын я, на жаль, не разумею. Чаму ў Кітаі яму можна прысутнічаць, а ў Англіі нельга? Найперш гэта ўплывае на імідж Міжнароднага алімпійскага камітэту, які фактычна распісваецца ў тым, што Алімпійскія гульні ператварыліся ў палітычны інструмент. Альбо трэба заявіць, што гэта палітычны інструмент, і больш не гуляць у гэтыя гульні. Альбо трэба дзейнічаць згодна з правіламі МАК і Алімпійскай хартыі", - заявіў Беражкоў