Віншаванне прэзідэнту і народу Францыі
14.07.2012
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Французскай Рэспублікі Франсуа Аланда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём узяцця Бастыліі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё беларуска-французскіх адносін, умацаванне двухбаковага дыялогу і плённага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.