Віншаванне Прэзідэнта
13.07.2012
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народнага артыста Беларусi Аляксандра Цiхановiча з 60-гадовым юбiлеем.
"Вы — адна з тых яркiх, прыкметных творчых асоб, без якiх нельга ўявiць сабе сучасную беларускую музыку, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Ваша творчасць — сапраўдны залаты фонд айчыннай эстрады, прыклад для маладых спевакоў i кампазiтараў".
"Упэўнены, што i ў далейшым вы будзеце гэтаксама самааддана служыць мастацтву, радаваць шматлiкiх паклоннiкаў любiмымi шлягерамi i новымi песнямi, узбагачаць культурную скарбонку Беларусi", — гаворыцца ў вiншаваннi.
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.