Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з 55-годдзем

Источник материала:  

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 55-годдзем.

"У Беларусі высока цэняць Ваш асабісты ўклад у развіццё плённага беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. З задавальненнем адзначаю, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі характарызуюцца інтэнсіўнасцю і эфектыўнасцю дыялога на вышэйшым узроўні", — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Туркменістанам будзе і ў далейшым развівацца на трывалым фундаменце сяброўства, даверу і ўзаемаразумення.

"Жадаю Вам, паважаны Гурбангулы Мялікгулыевіч, моцнага здароўя, натхнення і поспеху ў Вашай нялёгкай працы. Міру, дабра і дабрабыту Вам і ўсёй Вашай сям'і", — пажадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

←День особого смысла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика