Беларусь заключыла з Венесуэлай кантракты на $5 млрд

Источник материала:  

Беларусь і Венесуэла плануюць у бліжэйшыя гады рэалізаваць сумесныя праекты агульным коштам амаль $5 млрд. Аб гэтым, каментуючы дакументы, падпісаныя ў ходзе візіту ў Каракас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, паведамляе БЕЛТА.

"Падпісаныя ў ходзе візіту 24 дакументы прадугледжваюць сумарны іх кошт каля $5 млрд", — сказаў Уладзімір Сямашка. Так, рэалізацыя кантракта на будаўніцтва ЦЭЦ магутнасцю 600 МВт у прамысловай зоне Санта Інес прадугледжвае фінансаванне ў аб'ёме $1 млрд 280 млн. Таксама падпісана пагадненне на праектаванне і будаўніцтва газаправода Баркісімета-Барынас працягласцю 260 км. Праект ацэньваецца ў $300 млн. "Мы дамовіліся развіваць газавы напрамак нашага супрацоўніцтва, выкарыстоўваючы спадарожны пры здабычы нафты газ па розных напрамках", — заявіў Уладзімір Сямашка. Размова ідзе аб пераводзе аўтамабіляў на газаматорнае паліва. Беларускімі спецыялістамі ўжо газіфікаваны мікрараён Сукрэ венесуэльскай сталіцы, дзе пражывае 2 млн жыхароў.

←День особого смысла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика