Прэзідэнт даручыў з 1 жніўня і ў кастрычніку павысіць тарыфную стаўку першага разраду

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Кіраўніку дзяржавы даложана аб стане спраў у эканоміцы краіны і планах па развіцці асобных галін.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся тым, як урадам вырашаецца задача па дасягненні ў 2012 годзе росту ВУП у памеры 5,5 працэнта. "У сувязі з гэтым мяне хвалюе і цікавіць праблема інфляцыі. Што гэта за інфляцыя ў нас, з чаго яна складваецца, якія аб'ектыўныя прычыны? Ці можам мы выйсці на больш нізкую інфляцыю, чым планавалі? Таму што рост цэн па-ранейшаму хвалюе нашых людзей", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Адзін з блокаў пытанняў, які Прэзідэнт паставіў перад прэм'ерам, датычыўся забеспячэння росту даходаў насельніцтва.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Міхаіла Мясніковіча даць ацэнку стану спраў у сферы экспарту, асабліва ў частцы неарганізаванага вывазу прадукцыі. Паводле слоў прэм'ер-міністра, "беларуская эканоміка працуе ўстойліва, даходы насельніцтва растуць". "Задача аб выхадзе на Br4-4,1 млн сярэдняй заработнай платы няпростая, але будзем імкнуцца да таго, каб гэта было выканана", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч, канстатаваўшы, што пакуль бюджэтнікі крыху адстаюць па ўзроўні даходаў.

Прэзідэнт даручыў, каб з 1 жніўня і ў кастрычніку гэтага года была павышана тарыфная стаўка першага разраду. Гэта дасць магчымасць павысіць зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. З улікам росту рэнтабельнасці продажаў і прадукцыйнасці працы будуць павялічвацца і даходы работнікаў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложаны падыходы ўрада па эканамічным развіцці ў 2013 годзе, і ў прыватнасці, па жыллёвым будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Урад плануе ў 2013 годзе выйсці на аб'ём 6-6,5 млн кв.м. З іх каля 3 млн кв.м жыллё з дзяржпадтрымкай.

У ходзе сустрэчы асобна было абмеркавана тое, як урад плануе рэалізаваць дамоўленасці, дасягнутыя 15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу на сустрэчы прэм'ераў Беларусі, Расіі і Казахстана. Гэта датычыцца ўзгодненай прамысловай палітыкі і інтэграцыі прампрадпрыемстваў ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы.

Былі даложаны падыходы па стварэнні сумеснага холдынга на базе МАЗа і КамАЗа з улікам парытэтнасці кіравання гэтай структурай і захавання кіруемасці адным з вядучых прадпрыемстваў краіны. "Гэта інтэграцыя для беларускага боку выгадная. Па-першае, гэта аб'яднаны рынак аўтамабіляў, на якім сёння мы прадаём 77 працэнтаў прадукцыі МАЗа. І галоўнае, што сюды мы можам увайсці праз кааперацыйныя пастаўкі, гэта значыць спецыялізацыі ўжо ў рамках аб'яднанага холдынга, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — У нас яшчэ ёсць холдынг "Аўтакампаненты", які, мы лічым, можна будзе актыўна ўключыць у кааперацыю з гэтым аб'яднаным холдынгам".

Акрамя таго, урад Беларусі прапануе аб'яднаць на рыначнай аснове "Гомсельмаш" і "Растсельмаш". "Мы будзем гэта абмяркоўваць з расіянамі. Беларускі бок гатовы купіць "Растсельмаш", калі будзе жаданне расійскага боку, — сказаў Міхаіл Мясніковіч. — Думаю, што можна разглядаць выгаднасць гэтай здзелкі. Сёння ў нас вялікі ўнутраны рынак трох дзяржаў па кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнах. Лічым, што на гэтым рынку можа працаваць адзіная кампанія".

←Беларусь - Россия: близкие, суверенные, равные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика