Аляксандр Лукашэнка накiраваў законапраект аб амнiстыi ў Палату прадстаўнiкоў
16.06.2012
—
Новости Политики
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў на разгляд у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу праект закона "Аб амнiстыi некаторых катэгорый асоб, якiя ўчынiлi злачынствы".
Законапраектам прадугледжваецца вызваленне ад крымiнальнай адказнасцi i пакарання поўнасцю або часткова шэрагу катэгорый асуджаных. У iм рэалiзаваны асноўныя прынцыпы крымiнальна-прававой палiтыкi, такiя як законнасць, справядлiвасць, гуманiзм.
Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.