Працаўнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём медыцынскіх работнікаў.
Разам з вамі ўся краіна адзначае ваша прафесійнае свята. Гэта знак глыбокай павагі і ўдзячнасці ўрачам, навукоўцам-медыкам, малодшаму і сярэдняму медыцынскаму персаналу, правізарам і фармацэўтам.
Айчынная ахова здароўя інтэнсіўна развіваецца. У распараджэнні беларускіх урачоў маюцца самыя сучасныя тэхналогіі, эфектыўныя метады дыягностыкі і найноўшае абсталяванне. Усё гэта дазваляе перамагаць хваробы, якія яшчэ зусім нядаўна лічыліся невылечнымі.
Але вырашальная роля ў медыцыне заўсёды будзе належаць людзям, адданым свайму прызванню. Дзякуючы вашым ведам, досведу і таленту пацыенты набываюць здароўе і вяртаюцца да паўнацэннага жыцця.
Прыміце словы шчырай падзякі за самаахвярнае служэнне абавязку, высокі прафесіяналізм і добрыя сэрцы.
Зычу вам новых працоўных поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.