Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Уладзiмiра Пуцiна з Днём Расii

Источник материала:  

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiра Пуцiна i ўвесь расiйскi народ з Днём Расii.

Як адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы, гэтае свята сiмвалiзуе яднанне i агульную адказнасць грамадзян Расii за сучаснасць i будучыню сваёй Айчыны.

"Беларусаў i расiян звязваюць шматвяковая брацкая дружба i добрасуседства, якiя сталi сёння трывалай асновай для развiцця шматпланавага стратэгiчнага партнёрства", — гаворыцца ў вiншаваннi.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што даверны палiтычны дыялог, эфектыўнае гандлёва-эканамiчнае ўзаемадзеянне, шырокiя гуманiтарныя сувязi будуць i надалей садзейнiчаць паглыбленню саюзнiцкiх адносiн, паспяховай рэалiзацыi патэнцыялу мiждзяржаўнай iнтэграцыi ў iнтарэсах народаў Беларусi i Расii.

←Благодарная миссия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика