Удзельнікам ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

Источник материала:  

Дарагія сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды адкрыцця ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Нездарма кажуць, што без песні няма народа. Яна ўяўляе сабой люстэрка жыцця, універсальную мову мастацтва, якая звязвае паміж сабой мінулае, сучаснасць і будучыню, увасабляе свет чалавечай душы, спадзяванні і пачуцці людзей. З простых кранальных радкоў і мелодый складаецца паэтычны вобраз нашай Радзімы.

Фестываль годна выконвае пачэсную місію захавання і развіцця традыцый беларускай песні і паэтычнага слова, прадстаўляе лепшыя ўзоры айчыннага музычнага мастацтва, адкрывае новыя творчыя імёны. Сёлета ён праходзіць пад знакам святкавання 130-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, што надае фестывальным мерапрыемствам асабліва высокае гучанне, заклікае нашых сучаснікаў да працягу традыцый вялікіх песняроў.

Упэўнены, што фестываль стане сапраўдным святам нацыянальнай культуры, падорыць шмат адкрыццяў і прыемных сустрэч з таленавітымі людзьмі, якімі так багата Беларусь.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Шанхайский дух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика