Дзмітрый Мядзведзеў з аптымізмам ацэньвае будучыню беларуска-расійскіх адносін
Аб гэтым ён заявіў учора на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае БЕЛТА.
На думку кіраўніка расійскага ўрада, расійска-беларускія адносіны сёння перажываюць вельмі добры час. Акрамя таго, што ёсць палітычнае разуменне па ўсіх пытаннях, ёсць поспехі і ў эканоміцы: расце тавараабарот, па выніках мінулага года ён наблізіўся да ўзроўню $40 млрд. "Гэта вынік актыўнай работы дзвюх дзяржаў, урадаў, прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў і стварэння Мытнага саюза, — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. — Я гляджу ў будучыню з аптымізмам і рады магчымасці абмеркаваць бягучае жыццё, карыстаючыся фарматам сустрэчы кіраўнікоў урадаў СНД".
Дзмітрый Мядзведзеў дадаў, што маючы адбыцца візіт у Беларусь Уладзіміра Пуціна — гістарычная падзея для развіцця адносін паміж дзвюма краінамі, паколькі гэта яго першы візіт за мяжу на пасадзе прэзідэнта. Кіраўнік расійскага ўрада запрасіў Міхаіла Мясніковіча наведаць Санкт-Пецярбург 15 чэрвеня для абмеркавання перспектыў развіцця гандлёва-эканамічных адносін у фармаце Мытнага саюза.
У сваю чаргу прэм'ер-міністр Беларусі пацвердзіў гатоўнасць удзелу ў гэтым мерапрыемстве.