Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  

Паважаныя таварышы!

Ва ўсе часы ахова межаў Айчыны была адной з самых складаных і адказных задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі самым лепшым сваім воінам. І сённяшняе пакаленне вартавых беларускай мяжы, захоўваючы вернасць ратным традыцыям, праяўляе высокую баявую вывучку.

У апошнія гады праводзяцца істотныя пераўтварэнні памежнай дзейнасці, робяцца захады па павышэнні надзейнасці аховы Дзяржаўнай мяжы, паслядоўна вырашаюцца пытанні яе абуладкавання.

Нашы рубяжы заўсёды адкрыты для дзелавога супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных кантактаў з суседнімі краінамі. І, разам з тым, з'яўляюцца эфектыўнай перашкодай сучасным выклікам і пагрозам.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні здароўя нашым ветэранам, якія прысвяцілі лепшыя гады жыцця ахове і абароне рубяжоў Айчыны.

Упэўнены, органы памежнай службы і ў далейшым будуць надзейнай апорай бяспекі нашай краіны.

Зычу вам поспехаў у службе, моцнага здароўя і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Полоцк станет одним из крупнейших туристических и культурных центров страны.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика