Беларусь і Кітай маюць рэзервы для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва
Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лу Юнсянам, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік урада адзначыў, што Кітай і Беларусь як стратэгічныя партнёры будуюць супрацоўніцтва мудра, з павагай адзін да аднаго і на доўгую перспектыву. Краіны паспяхова развіваюць тавараабарот. "Гадавы абарот $3,5 млрд — гэта добры паказчык. Радуе пазітыўная дынаміка ў тавараабароце як па фізічных і вартасных характарыстыках, так і па наменклатуры тавараў", — сказаў прэм'ер-міністр.
Разам з тым, на яго думку, у Беларусі, як і Кітая, вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Лічым, што рэзервы далёка не вычарпаны, яны велізарныя, і ўрад бачыць вялікія перспектывы ў гэтай галіне, у першую чаргу, за кошт кааперацыі і канцэнтрацыі на прыярытэтных напрамках. Выдатна, што нашы пункты гледжання супадаюць. У гэтым залог поспеху", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая дапаўняецца і інвестыцыйным. "Усяго праектаў на $16 млрд. Гэта добры аб'ём", — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў высокі ўзровень работы па развіцці сумесных праектаў з боку кітайскіх міністэрстваў, ведамстваў і банкаў. Актыўна развіваецца і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. "Урад Кітая падтрымаў стварэнне беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Гэта будзе магутны накіраваны ў будучыню інавацыйны праект", — нагадаў ён. Ва ўрадзе Беларусі ўжо абмяркоўваюць прапановы вядучых сусветных кампаній, якія гатовы ўдзельнічаць у гэтым праекце. Гэта павінна быць высокатэхналагічная і навукаёмістая прадукцыя, экалагічна чыстая і высокапрадукцыйная вытворчасць. Гэта будзе візітная картка гэтай прамзоны", — дадаў ён. Цяпер беларускі бок прапрацоўвае пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў, неабходных для праекта.