Ігар Шуневіч назначаны міністрам унутраных спраў Беларусі

Источник материала:  

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 мая сваім указам вызваліў генерал-лейтэнанта міліцыі Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС.

Ігар Шуневіч назначаны міністрам унутраных спраў БеларусіУчора ж кіраўнік дзяржавы назначыў палкоўніка міліцыі Ігара Шуневіча міністрам унутраных спраў, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальніка крымінальнай міліцыі.

Ігар Анатольевіч Шуневіч нарадзіўся ў 1967 годзе ва Украіне (Луганская вобласць ). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Служыў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў Беларусі. Прайшоў шлях ад радавога следчага да намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама. У 2007—2012 гадах працаваў у КДБ Беларусі, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, а затым галоўнае ўпраўленне па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. У студзені 2012 года назначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Дамаск уполномочен предъявить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика