Аляксандр Лукашэнка даручыў Нацбанку і ўраду прыняць актыўныя меры па зніжэнні інфляцыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Нацыянальнаму банку сумесна з урадам прыняць актыўныя меры па зніжэнні ўзроўню інфляцыі. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 11 мая, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Надзею Ермакову.
"Усё, што вы мне скажаце аб курсе рубля, укладах, рабоце эканомікі, я ў агульных рысах ведаю. Сітуацыя складваецца нядрэнна. Лічу, што настаў час Нацыянальнаму банку перш за ўсё, ураду пераходзіць да пытанняў інфляцыі. Трэба ўжо супакоіць людзей", — сказаў Прэзідэнт.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, цяпер няма падстаў для росту інфляцыі, у знешнім гандлі складваецца дадатнае сальда. "Мы ў прынцыпе вырашаем тыя балючыя пытанні, якія не маглі вырашыць гадамі, а то і дзесяцігоддзямі. Цяпер сітуацыя выраўнавалася. Яшчэ раз падкрэсліваю: даходы насельніцтва будуць расці. Гэта адназначна. Трэба думаць, што рабіць з інфляцыяй і як з ёю змагацца", — даручыў Аляксандр Лукашэнка, заўважыўшы, што ў Беларусі інфляцыя кантралюемая і адбывалася ў тым ліку за кошт штучнага выраўноўвання цэн з суседнімі краінамі на спажывецкія тавары.
Надзея Ермакова далажыла Прэзідэнту аб сітуацыі на валютным рынку, фарміраванні золатавалютных рэзерваў, крэдытаванні эканомікі. "Меры, якія прымаюцца Нацбанкам у сферы грашова-крэдытнай, працэнтнай палітыкі, валютнага курсу, садзейнічалі стрымліванню інфляцыі", — адзначыла яна.
Прэзідэнт таксама паставіў перад банкаўскай сістэмай задачу звярнуць дадатковую ўвагу на крэдытаванне эфектыўных інвестыцыйных праектаў, будаўніцтва жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян.
Акрамя таго, дадзены даручэнні па падтрыманні і павелічэнні золатавалютных рэзерваў. Цяпер яны складаюць $8 млрд. Паводле слоў Надзеі Ермаковай, як суб'екты гаспадарання, так і насельніцтва актыўна прадаюць валюту, стабілізаваўся курс беларускага рубля.
Нацбанк і далей мае намер праводзіць строгую манетарную палітыку і прымаць меры па зніжэнні інфляцыі.