Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі

Источник материала:  

Напярэдадні святкавання 67-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні кіраўнікам дзяржаў СНД.

"Гэта свята сімвалізуе мужнасць, стойкасць і доблесць нашых бацькоў і дзядоў, якія прайшлі праз гады цяжкіх выпрабаванняў і атрымалі Вялікую Перамогу ў бязлітаснай вайне. Удзячная памяць аб іх агульным подзвігу, гераізме і самаахвярнасці заўсёды будзе аб'ядноўваць брацкія народы Беларусі і Расіі", — гаворыцца ў пасланні Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.

"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі нам удасца ў поўнай меры рэалізаваць намечаныя інтэграцыйныя праекты, стварыць трывалую аснову для ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў і дабрабыту грамадзян", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

З нагоды Дня Перамогі ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паступілі віншавальныя пасланні ад лідараў краін СНД.

У прыватнасці, у віншаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адзначаецца: "Мы назаўсёды застанёмся ў неаплатным даўгу перад героямі Вялікай Айчыннай вайны. Выключнай мужнасцю, патрыятызмам і самаадданасцю яны заслужылі вечную памяць у нашых сэрцах. Перамога была заваявана не толькі сілай зброі, але і адзінствам волі народаў, іх рашучасцю плячо ў плячо змагацца за свабоду і незалежнасць Радзімы".

"Перакананы — глыбокія традыцыі дружбы, добрасуседства і ўзаемавыручкі, нацэленасць на развіццё цесных інтэграцыйных сувязяў на прасторы СНД будуць і ў далейшым служыць умацаванню расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін, эфектыўнаму вырашэнню сацыяльна-эканамічных задач", — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Белорусский путь: патриотизм, интеллект, прогресс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика